На рэканструкцыі будынка Следчага камітэта цэлымі машынамі знікаў бетон

Нагадаем, будынак філіяла Нацыянальнага гістарычнага музея па вуліцы Фрунзэ ў сталіцы Следчы камітэт атрымаў у пачатку 2012 года. На рэканструкцыю было выдаткавана 18 млрд 700 мільёнаў рублёў (больш за 2 мільёны долараў).

Як паведамляе "Ежедневник", нядаўна сталі вядомыя факты парушэнняў. Сем чалавек праходзяць у якасці падазраваных па факце крадзяжу бетону, які машынамі прадавалі прыватным асобам (на суму больш за 170 млн рублёў). Калі будзе даказаная іх віна і дзейнасць у складзе "арганізаванай групы", мужчынам пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Цікава, што крадзёж быў выяўлены пасля таго, як супрацоўнікі ДАІ спынілі для праверкі дакументаў адну з машын, якая везла на продаж бетон.

У Мінску ў будынку Следчага камітэту знайшлі падземны ход