На волю выйшаў яшчэ адзін удзельнік пікета ў Горках

3 жніўня судзьдзя Горацкага раённага суду Станіслаў Ляшэнка пакараў хлопца за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце ля адміністрацыйнага будынка калоніі арыштам на сем сутак. У гэтай горацкай турме адбывае пакаранне Зміцер Дашкевіч.

Пікет зладзілі пасля таго, як кіраўніцтва калоніі не дазволіла адвакату сустрэцца з лідарам “Маладога фронту”. За кратамі застаюцца яшчэ восем удзельнікаў пікета ў абарону Дашкевіча.