На зіму жыхароў пяціпавярховак у Горках пакінулі без дахаў
Рыхтуючыся да “Дажынак-2012”, будаўнікі паздымалі старыя дахі і мантуюць новыя.
Тым часам дождж цячэ па сценах кватэр, наносячы шкоду маёмасці жыхароў. Вядомыя выпадкі, калі ў дамах адбывалася замыканне электраправодкі. Будаўнікі кажуць, што новыя дахі з'явяцца недзе праз месяц. Аднак жыхары баяцца, што шкоду іхным кватэрам акрамя дажджу паспее нанесці і снег.
Пацярпелыя адзначаюць, што некаторыя знятыя дахі дамоў на плошчы Леніна рамантавалі каля пяці гадоў таму і яны былі ў выдатным стане, паведамляе сайт horki.info.
Мясцовыя камунальнікі абяцаюць кампенсаваць страты ўсім пацярпелым ад наступстваў надвор’я. Для гэта яны створаць спецыяльную камісію, якая наведае кожную праблемную кватэру пасля ўсталявання новых дахаў.