Нацбанк: Любы ўклад вяртаецца ўладальніку на працягу 5 дзён

"Такія каментарыі і экспертныя меркаванні толькі падаграваюць і без таго няпростую сітуацыю на беларускім фінансавым рынку", — заявіў прадстаўнік Нацбанка, каментуючы чуткі пра замарозку рахункаў беларусаў, што з'явіліся ўчора ў СМІ.

Ананімная крыніца падкрэсліла, што беларускае заканадаўства прадугледжвае вяртанне любога дэпазітнага ўкладу ўладальніку на працягу 5 дзён, перадае АФН.