Нафтаперапрацоўшчыкі зоймуцца добраўпарадкаваннем вёсак

У пастанове "Аб добраўпарадкаванні сельскіх населеных пунктаў Віцебскай вобласці" дэпутаты і "вертыкаль" замацавалі за "падшэфнымі" вёскамі прадпрыемствы і арганізацыі Віцебска, Оршы, Наваполацка і Полацка.

Найбольшы аб'ём прац па сельскім добраўпарадкаванні давядзецца выканаць нафтаперапрацоўшчыкам: за ААТ "Нафтан" было замацавана больш за 30 вёсак у Верхнядзвінскім раёне, паведамляе westki.info.