Навучанне ў брэсцкім універсітэце падаражэла на траціну

Інфармацыя пра новыя расцэнкі з'явілася на сайце Брэсцкага дзяржуніверсітэта імя Пушкіна. Паводле яе, для першакурснікаў большасці факультэтаў кошт складзе больш за 11 мільёнаў рублёў. А на юрыдычных спецыяльнасцях кошт яшчэ большы — 12 мільёнаў.

Дарэчы, у чэрвені на сайце брэсцкага "палітэха" з'явіўся прыкладны прагноз коштаў на 2012/2013 год. У гэтай ВНУ навучанне падаражэла на чвэрць і склала для студэнтаў БрДТУ больш за 10 мільёнаў.

Фота — aif.by