Навучэнцам Ляхавіцкага каледжу дадуць універсітэцкія дыпломы
Выдача такога дыплома запатрабуе мінімальных выдаткаў.
36 сёлетніх першакурснікаў, у адрозненне ад астатніх выпускнікоў, атрымаюць пасля заканчэння каледжа вышэйшую адукацыю. Пра гэта паведамляе абласная газета “Народная трыбуна”. Навучэнцы стануць дыпламаванымі заатэхнікамі або аграномамі.
Ляхавіцкі аграрны каледж з’яўляецца структурным падраздзяленнем Баранавіцкага ўніверсітэта. Таму набіралі студэнтаў на інжынерны факультэт БарДУ з заўвагай, што навучанне будзе адбывацца на базе каледжа ў Ляхавічах. Навучанне будзе праходзіць па скарочанай праграме, на базе сярэдняй спецыяльнай адукацыі.