Названая дата пахавання Маргарэт Тэтчэр
Былога прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі пахаваюць 17 красавіка.
"Пахаванне спадарыні Тэтчэр пройдзе ў сераду, 17 красавіка 2013 года, у саборы Святога Паўла", — гаворыцца ў паведамленні прэм'ера Дэвіда Кэмерана.
Пахаванне Маргарэт Тэтчэр не будзе мець статуса дзяржаўнага, але яно пройдзе ў адпаведнасці з цырымоніямі, якія адбываліся падчас пахавання прынцэсы Дзіяны.
Нагадаем, Маргарэт Тэтчэр памерла ўчора ў выніку інсульту на 88-м годзе жыцця. Яна была першай жанчынай, якая ўзначаліла ўрад Вялікабрытаніі і кіравала ім 11 гадоў — з 1979-а да 1990-га. У той час яе сталі называць "жалезнай лэдзі".
Яраслаў Раманчук: Тэтчэр добра разумела, што адбываецца ў Беларусі
З-за памылкі прачытання у Twitter хештэга аб Тэтчэр — чуткі пра смерць Шэр
Фота — AFP