З-за памылкі прачытання у Twitter хештэга аб Тэтчэр — чуткі пра смерць Шэр
З дапамогай хештэга #nowthatchersdead ("цяпер памерла Тэтчэр") у панядзелак карыстальнікі дзяліліся навіной пра смерць былога прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі.
Аднак многія прачыталі яго як: Now that Cher's dead ("цяпер памерла і Шэр"), што выклікала цэлы шэраг пастоў прыхільнікаў спявачкі са спачуваннямі ў сувязі з яе меркаванай смерцю, паведамляе РІА "Новости".
"Усе, хто думае, што Шэр памерла, — выдатны прыклад, чаму ў хештэгах патрэбныя загалоўныя літары", — заўважыў адзін з карыстальнікаў Twitter @ MauriceHughes96.
Яраслаў Раманчук: Тэтчэр добра разумела, што адбываецца ў Беларусі
Фота — AFP