Названыя 10 самых выродлівых жывёл планеты (фота)
Тэлеканал National Geographic Wild прэзентаваў новую перадачу пад назвай Freaks and Creeps.
Яна прысвечаная самым непрыгожым жывёлам нашай планеты.
У новай тэлеперадачы пакажуць брыдкіх жывёл з Азіі, Афрыкі і Аўстраліі. Тэлегледачы пазнаёмяцца з дзіўнымі рыбамі, гнаявымі жукамі, бессаромнымі малпамі і жабай, рот якой большы за ўласныя ногі.
Акрамя таго, перадача прадставіць спіс самых выродлівых жывёл у свеце, у які патрапілі сайгак, жаба з возера Тытыкака і іншыя істоты, паведамляе сайт delfi.lv.








