"Нёман" і "Гомель" пазмагаюцца за права гуляць у футбольнай Лізе Еўропы
Сталі вядомыя фіналісты Кубка Беларусі па футболе.
У фінале Кубка Беларусі па футболе сустрэнуцца гродзенскі "Нёман" і "Гомель". Матч пройдзе 29 траўня.
Учора ў паўфінальнай гульні "Нёман" згуляў на сваім полі ўнічыю 0:0 з бабруйскай "Белшынай", у гасцях гродзенцы перамаглі з лікам 1:0. "Гомель" выйграў у Салігорску ў "Шахцёра" — 2:1, перамога з такім жа лікам была дасягнутая раней і на сваім полі.
Уладальнік Кубка Беларусі атрымае права згуляць у кваліфікацыі Лігі Еўропы.