П’яны краснаполец на скрадзенай машыне пратараніў краму
Як высветлілася, 35-гадовы жыхар райцэнтра паспрачаўся з сябрам.
Жыхар Магілёўшчыны пайшоў у заклад, што здолее завесці без ключа першую машыну, якая яму трапіцца. Паблізу апынуўся аўтамабіль “ВАЗ”. Мужчына разбіў лабавое шкло, залез у машыну і праз нейкі час завёў яе, перадае “Радыё Магілёў”.
Аднак далёка ад’ехаць у яго не атрымалася: дарогу перагарадзіла сцяна крамы. Разбіўшы чужы аўтамабіль, мужчына з сябрам знік з месца здарэння.
Праваахоўнікі знайшлі аматара паспрачацца. Цяпер яму пагражае да пяці год пазбаўлення волі.