Жанчына везла ў аўтамабілі 180 літраў брагі (фота)
Таксама ў "Опелі" знайшлі бутэльку самагону.
Як паведамляе прэс-служба гродзенскай Дзяржаўтаінспекцыі, супрацоўнікі ДАІ звярнулі ўвагу на легкавік, які ехаў з прыадчыненым багажнікам. Падчас яго агляду яны знайшлі ёмістасці з брагай. Па "гарачых слядах" быў адшуканы і самагонны апарат, які знаходзіўся ў хляве ў вёсцы Новая Руда.
Жанчына паведаміла, што ў гэты дзень яна збіралася адзначыць свой дзень народзінаў, інфармуе БелаПАН.
Фота — gaigrodno.by