Пад Кобрынам знішчылі знойдзены іпрыт (фота)
Кантэйнер з баявой атрутай вывезлі ў кар’ер, змяшалі з адпрацаваным алеем і вапнай ды спалілі.
Хімічная рэакцыя не выклікала забруджвання навакольнага асяроддзя, паведамляе сайт tomin.by.
Нагадаем, 20 сакавіка ў Кобрыне ў будаўнічым катлаване рабочыя знайшлі 710 запалаў да ручных гранатаў і кантэйнер з іпрытам. Спецыялісты сцвярджаюць, што небяспечная знаходка праляжала ў кобрынскай зямлі з часоў Першай сусветнай вайны.


Фота — tomin.by