Пад Оршай легкавік патрапіў пад МАЗ, загінулі два чалавекі (фота)

Як паведамляе БЕЛТА, вадзіцель, які кіраваў аўтамабілем Audi 80, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося сутыкненне з грузавіком. Пасажыр легкавіка (1923 года нараджэння) памёр на месцы, а кіроўца (1989 года нараджэння) — ў лякарні. Апошняга, дарэчы, заціснула ў салоне аўтамабіля і выратавальнікам яго давялося адтуль выразаць.

Як адзначае сайт onliner.by, на Audi 80 быў надпіс "Сацыяльная служба".

Фота — onliner.by