Партугалію абвінавацілі ў арганізацыі дзяржперавароту ў Гвінея-Бісаў

Як паведамляе тэлекампанія France 24, баевікі напалі на казарму, у якой дыслакуюцца элітныя спецпадраздзяленні, сем вайскоўцаў загінулі (па іншых звестках — шэсць). Улады Гвінеі-Бісаў заявілі, што за спробай дзяржперавароту стаіць былы прэм'ер Карлуш Гомеш Жуніёр і Партугалія, якая, нібыта, яго падтрымлівае. Афіцыйны Лісабон пакуль ніяк не пракаментаваў гэтыя абвінавачанні.

Адзначым, што Гвінея-Бісаў — гэта дзяржава на заходнім узбярэжжы Афрыкі, былая партугальская калонія. Насельніцтва яе складае каля 1 млн 600 тысяч чалавек.