Партыя БНФ лічыць Алеся Бяляцкага вартым Нобелеўскай прэміі
Пра гэта сказана ў заяве, прынятай сёння на паседжанні Сойму Партыі.
Сябры арганізацыі глыбока перакананыя, што прысуджэнне Бяляцкаму Нобелеўскай прэміі міра будзе справядлівай адзнакай дзейнасці ўсіх беларускіх праваабаронцаў. Партыя БНФ заклікае ўсе дэмакратычныя сілы Беларусі паспрыяць у вылучэнні кіраўніка цэнтру “Вясна” на гэтую прэстыжную міжнародную ўзнагароду.
З аналагічнай просьбай партыя звяртаецца і да сваіх міжнародных партнёраў, перадае БелаПАН.