Пасля 10 сутак адпусцілі трох арыштаваных за салідарнасць з арыштантамі
Увечары 9 лютага скончыўся 10-сутачны адміністратыўны арышт Кацярыны Людвіг, Паліны Кур'яновіч і Максіма Вінярскага.
Маладыя людзі былі затрыманыя 30 студзеня падчас акцыі салідарнасці з палітвязнямі, якая праходзіла ля будынка КДБ.
Як паведамляе "Наша ніва", ля брамы ізалятара на Акрэсціна іх сустракалі сябры і салідарныя людзі. Праўда, пабачылі яны толькі Кацярыну і Паліну. Максіма турэмшчыкі адмыслова вывезлі на машыне і высадзілі ўдалечыні ад турмы, каб сустрэча з сябрамі не адбылася.