Пасля "акцыі запалохвання" з офіса АГП у Брэсце знік кампутар
Сённяшні ператрус у брэсцкім офісе АГП, які доўжыўся дзве гадзіны, скончыўся канфіскацыяй сістэмнага блока кампутара.
Як заявіў Радыё "Рацыя" старшыня абласной арганізацыі АГП Мікалай Коўш, гэта была бессэнсоўная акцыя запалохвання. "Усё гэта незаконна, але дадзена каманда" фас ", і яна ідзе па ўсіх кірунках", — адзначыў ён.
Праўда, працу партыйнай структуры супрацоўнікам КДБ удалося ўскладніць. Канфіскаваны яшчэ ў траўні мінулага года кампутар, які абяцалі вярнуць, так і не знайшоўся "на складах". Сёння партыя пазбавілася і другога кампутара.