Пажар у мексіканскім казіно забраў жыцці 51 чалавека
Колькасць ахвяр можа вырасці, паведамляюць інфармагенцтвы.
У чацвер 25 жніўня ў Casino Royale мексіканскага горада Мантэрэй ўварваліся каля 20 ўзброеных людзей, якія аблілі памяшканне бензінам і падпалілі. Па папярэдняй версіі, напад мог быць арганізаваны адным з мексіканскіх наркакартэляў, якія запалохваюць ўладальнікаў розных устаноў, патрабуючы грошай, а ў выпадку адмовы падпальваюць будынкі.