Перавярнуўся аўтамабіль ДАІ, які даганяў "Шкоду" (фота)
Здарэнне адбылося ўвечары 2 снежня.
Супрацоўнікі Дарожна-патрульнай службы на аўтадарозе Баранавічы — Навагрудак спрабавалі спыніць аўтамабіль "Шкода" з літоўскімі нумарамі, які перавысіў дапушчальную хуткасць. У пасёлку Гарадзішча на павароце вадзіцель аўтамабіля ДАІ не саўладаў з кіраваннем, у выніку машына перакулілася. Двое супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі з траўмамі шпіталізаваныя.
Як інфармуе сайт intex-press.by, аўтамабіль, за якім яны гналіся, пазней знайшлі кінутым каля адной з вёсак — на ім не было нумароў. Кіроўца, 63-гадовы грамадзянін Літвы, уцёк.



Фота — intex-press.by