Пінчук ашукаў Пружанскі кансервавы завод на 3 тысячы долараў
Цяпер следства абвясціла яго ў вышук. Мужчыну падазраюць у махлярстве ў асабліва буйным памеры.
Як піша газета “Раённыя будні”, індывідуальны прадпрымальнік з Пінску заключыў дамову з Пружанскім кансервавым заводам на пастаўку прадукцыі. Прадпрыемства паставіла прадукцыю на суму больш як 24 мільёны рублёў. Аднак грошай за пастаўку завод так і не дачакаўся. Пінчук знік у невядомым кірунку.
Фота — grodnonews.by