Пінскі касцёл камуністаў накрыюць аўстрыйскай дахоўкай (фота)

Яна месціцца ў былым касцёле Карла Барамея, пабудаваным у ХVII стагоддзі для манахаў ордэну камуністаў. Будаўнікі ўжо замянілі зношаныя камунікацыі і пачалі прыбудоўваць шкляную галерэю да старажытнага будынка. Акрамя таго, дах канцэртнага залу пакрыюць адмысловай аўстрыйскай дахоўкай і заменяць медны купал з крыжам.

Працы па рэканструкцыі плануецца завершыць у верасні. Мясцовыя ўлады спрыяюць бесперапыннаму фінансаванню аднаўлення гістарычнага аб’екта.

Дарэчы, ва ўсім Вялікім Княстве Літоўскім толькі ў Пінску знаходзіліся прадстаўнікі італьянскага ордэну камуністаў. Чальцы гэтага ордэну жылі ў камуне і адкрывалі семінарыі ды школы.