Пінскі школьнік стаў міжнародным майстрам па шахматах

Займацца шахматамі Рома пачаў у 7 гадоў. У 12 — стаў чэмпіёнам Пінска і застаецца ім па сённяшні дзень.

Раман Грыб уваходзіць у дзясятку найлепшых шахматыстаў Беларусі, піша газета “Пінскі веснік”. Званне майстра FIDE (Міжнароднай федэрацыі шахмат) яму было нададзена па рэйтынгу вынікаў за некалькі гадоў.