Пірацкая партыя ўвайшла ў яшчэ адзін парламент у Нямеччыне
Выбары прайшлі ў зямельны парламент федэральнай зямлі Саар.
Перамогу на іх святкавала партыя "Хрысціянска-дэмакратычны саюз", якую ачольвае канцлер Ангела Меркель. Яна набрала 34,5% галасоў выбарцаў. Сацыял-дэмакратычная партыя Нямеччыны атрымала 31%, трэцяе месца ў Левай партыі з 16%.
Як адзначае УНІАН, у парламент прайшла Пірацкая партыя Нямеччыны, якая набрала амаль 8% галасоў. Гэта ўжо другі зямельны парламент пасля Берліна, куды прарваліся "піраты".
Фота — rusverlag.de