Польскі МЗС пратэстуе супраць высылкі з Магілёву Магдалены Каліноўскай

Магдалена Каліноўская з’яўляецца супрацоўніцай фонду Institutum Orientalium. Яе вінавацяць у тым, што яна пражывае не па месцы сваёй рэгістрацыі. Тым самым, на думку беларускіх праваахоўных органаў, яна парушыла правілы знаходжання замежнікаў у Рэспубліцы Беларусь. У Магілёве яна рэалізоўвала праект “Прадпрымальніцтва па-беларуску”. Каліноўская арганізоўвала выезд у Польшчу на навучанне для 60 беларускіх прадпрымальнікаў.

Польскі МЗС называе яе высылку з Беларусі “прыкладам дзеянняў беларускіх уладаў на паглыбленне самаізаляцыі сваёй краіны”, перадае Радыё Свабода. З такой заявай выступіў афіцыйны прадстаўнік польскага знешнепалітычнага ведамства Марцін Басацкі. Ён падкрэсліў, што МЗС яшчэ не ведае падрабязнасцяў гэтай справы.