Польскія памежнікі спынілі беларусаў на крадзеным аўтамабілі
Машына была затрыманая на польска-беларускім памежным пераходзе Кузніца.
У салоне чатырохгадовага BMW X6 коштам больш за 80 тысяч долараў ехалі беларусы. Увагу памежнікаў прыцягнулі перабітыя нумарныя знакі. Беларусаў затрымалі і разам з аўтамабілем перадалі супрацоўнікам паліцыі горада Сакулка.