Пра сучасную Беларусь пачынаюць пісаць казкі, іх перакладуць на арабскую
У нашай краіне стартаваў беларуска-аманскі праект, прысвечаны еўрапейска-арабскаму дыялогу.
Падчас яго рэалізацыі беларускія школьнікі змогуць прыняць удзел у конкурсе дзіцячых казак пра сучасную Беларусь. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымаюць магчымасць распавесці на роднай мове пра ўспрыманне і прадстаўленне сучаснай беларускай дзяржавы, яе культуры і традыцый.
БЕЛТА адзначае, што дзесяць найлепшых казак будуць адзначаныя, іх перакладуць на арабскую і англійскую мовы. Конкурс працягнецца да 1 красавіка.
Фота — bymedia.net