Прах Вацлава Гавэла пахавалі ў сямейным склепе ў Празе
Ён размешчаны на Вінаградскіх могілках.
На закрытым пахаванні прысутнічалі брат Гаўла Іван, яго ўдава Дагмар, блізкія сябры і сваякі. Урна з прахам Вацлава Гавэла была змешчана ў склеп побач з парэшткамі яго першай жонкі Вольгі, паведамляюць інфармагенцтвы.
Афіцыйная цырымонія развітання з Гавэлам, на якой прысутнічалі сусветныя лідары, уключаючы дзяржсакратара ЗША Хілары Клінтан, прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі і прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Дэвіда Кэмерана, прайшла ў Празе 23 снежня 2011 года.