Пракуратура накіравала ў Мінскі гарадскі суд матэрыялы справы расіян
Мінскі гарадскі суд вызначыць тэрытарыяльную падсуднасць крымінальнай справы ў стаўленні Арцёма Брэўса і Івана Гапонава.
Пракуратура Мінска накіравала ў Мінскі гарадскі суд матэрыялы крымінальнай справы ў адносінах да двух расіян, якія абвінавачваюцца ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня. Пра гэта БЕЛАПАН паведаміў старэйшы памочнік пракурора горада Сяргей Балашоў.
Гарадскому суду трэба будзе вызначыць, які суд у Мінску будзе разглядаць гэтую крымінальную справу.
Фота: abundancesecrets.com