Правадніца цягніка “Масква-Брэст” знайшла кашалёк з вялікай сумай
Усё грошы былі вернутыя ўладальніцы.
Кацярына Камянчук не паддалася на спакусу, калі ў сваім вагоне заўважыла неабачліва пакінуты пасажыркай гаманец. Там не толькі былі банкноты рознага наміналу, але і некалькі пластыкавых картак з пазначанымі пін-кодамі.
Правадніца адразу аформіла акт аб знаходцы, а на зваротным шляху цягніка ў Бярозе вярнула кашалёк яго ўладальніцы. Аб тым, колькі грошай насамрэч знаходзілася на картках, а гэта некалькі дзесяткаў тысяч долараў, Кацярына даведалася толькі з публікацыі ў газеце “Чыгуначнік Беларусі”. Удзячная пасажырка даслала ў газету ліст, у якім распавяла пра сваю выратавальніцу.