Прэм'ер-міністр Італіі: Еўрасаюзу пагражае "псіхалагічны распад"
Марыё Монці папярэдзіў, што фінансавы крызіс у еўразоне можа выклікаць "псіхалагічны распад" Еўрасаюза.
У гутарцы з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Меркель італьянскі палітык прызнаўся, што яго турбуе рост у Італіі непрыязнасці ў адносінах да Нямеччыны.
Па словах Монці, якія перадае ВВС, гэта выклікана тым, што некаторыя немцы памылкова лічаць, быццам Італія ўжо атрымала фінансавую дапамогу ад Нямеччыны ці ЕС. Між тым італьянскія ўлады раней заяўлялі, што фінансавая дапамога звонку ім пакуль не патрэбная.
Монці таксама заклікаў лідараў ЕС да хуткага прыняцця рашэнняў. На гэта нямецкія палітыкі адказалі, што нельга прымаць важныя рашэнні без удзелу парламента.
Фота — kackad.com