Прысуд Максіму Анцыповічу пакінуты ў сіле

Ён быў пакараны штрафам у 525 тысяч рублёў за ўдзел у неснкцыянаваным пікеце салідарнасці ў Магілёве яшчэ 16 студзеня.

Максіма "вылічылі" пазней за астатніх удзельнікаў акцыі і асудзілі толькі 3-га сакавіка, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".