П'яны кіроўца ў Гродне ўцякаў ад ДАІ, пакуль не лопнулі шыны
Здарэнне адбылося ў адным са спальных раёнаў абласнога цэнтра.
Як паведамляе "Гродзенская праўда", увагу даішнікаў прыцягнуў аўтамабіль "Мазда 323", які ехаў па тратуары сярод пешаходаў. Убачыўшы інспектара, кіроўца прытармазіў і паехаў заднім ходам. Па дарозе аўтамабіль стукнуўся ў сцяну пад'езда жылога дома.
Потым кіроўца кінуўся ўцякаць. Лавілі яго некалькі нарадаў ДАІ, нават перакрылі рух службовымі аўтамабілямі. Парушальніка вымусілі выехаць з гораду. На шашы кіроўца "Мазды" стаў спыняцца. У аўтамабіля лопнулі шыны, і ён стаў цалкам некіраваным.
Як выявілася, за рулём быў 23-гадовы п'яны гродзенец. Утрыманне алкаголю ў выдыханым ім паветры перавышала норму ў сем разоў. Сам ён не разумеў, у якой частцы горада знаходзіцца.