П'яны польскі дрывасек спрабаваў затрымаць беларускіх памежнікаў

Як паведамляе БЕЛТА, падчас працы паляк ужываў алкаголь, пасля чаго ўспрыняў памежны нарад на беларускім баку як "групу невядомых людзей у камуфляжы". Дрывасек кінуўся праз мяжу і спрабаваў затрымаць беларускіх памежнікаў. Паспеў ён прабегчы па беларускай тэрыторыі прыблізна 15 метраў. Мужчыну спынілі і затрымалі памежнікі. Польскага грамадзяніна змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання Брэсцкай памежнай групы.