Спецслужбы прадухілілі тэракты ў алімпійскім Сочы

Як інфармуе ИТАР-ТАСС, тэрарысты з "Імарата Каўказ" планавалі выкарыстаць зброю ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года. Аднак, як высветлілася, яны былі ў "распрацоўцы" з лета 2011 года і ўсе планы па правядзенні тэрактаў былі сарваныя яшчэ на ранняй стадыі іх падрыхтоўкі.

Паведамляецца, што ў тайніках было знойдзена: тры супрацьзенітных ракетных комплексы "Ігла" і "Страла", два супрацьтанкавых кіруемых рэактыўных снарады з устаноўкамі, мінамёт і 36 снарадаў да яго, агнямёт, 29 гранатамётаў і 655 стрэлаў да іх, 12 самаробных выбуховых прыстасаванняў, 15 мінаў, 15 кілаграмаў тратылу, 39 гранат ды іншае.