Рэнан Брэсан: Гол прысвячаю жонцы... І Георгію Кандрацьеву!
“У апошні час пра яго пішуць шмат дрэннага... Гэта перамога вельмі важная для Пятровіча, як і для ўсёй каманды” ― кажа аўтар першага мяча ў вароты грузінаў.
Брэсан не хавае, што лічыць Кандрацьева добрым трэнерам і не ўхваляе, што апошнім часам на яго “аказваецца вялікі ціск”. Што да матча са зборнай Грузіі, дык, па словах паўабаронцы БАТЭ, выбара ў беларускіх футбалістаў не было. “Ведалі, што трэба перамагаць па-любому”, ― цытуе Брэсана goals.by.
Фота: goals.by.