Самалёт Air France зрабіў аварыйную пасадку ў Мінску
Пасажырскі самалёт вымушана прызямліўся ў нацыянальным аэрапорце 9 снежня.
Як паведамілі TUT.by у прэс-службе аэрапорту “Мінск”, паветранае судна выконвала рэйс “Парыж — Масква-Шарамецьева”. На борце Airbus A-319 знаходзілася 90 пасажыраў.
Прычынай стала разгерметызацыя салона самалёту. Экіпаж прыняў рашэнне аб аварыйнай пасадцы. Зараз самалёт знаходзіцца на стаянцы ў мінскім аэрапорце, усе пасажыры на борце. Экіпаж звязваецца з кампаніяй, каб вырашыць пытанне аб выпраўленні тэхнічнай праблемы.