Сенатар Дзік Дарбін: Беларусь трэба пазбавіць чэмпіянату свету па хакеі

Дзік Дарбін, які прадстаўляе ў Сенаце штат Ілінойс, назваў беларускі рэжым "таталітарным кашмарам" і сказаў, што чэмпіянат не можа праводзіцца ў краіне, дзе за кратамі знаходзяцца людзі, якія паспрабавалі скарыстацца асноўнымі дэмакратычнымі свабодамі.

У сувязі з гэтым ён звярнуўся ў Міжнародную федэрацыю хакея з прапановай адхіліць Беларусь ад правядзення чэмпіянату свету 2014 года, перадае "Советский спорт".