Сёння адзначаецца Сусветны дзень культурнай разнастайнасці
Ён быў заснаваны ў 2003 годзе на прапанову Генеральнай асамблеі Арганізацыі аб'яднаных нацый.
Паводле дэкларацыі ААН, у гэты дзень трэба інфармаваць грамадскасць пра каштоўнасць і важнасць разнастайнасці культур, дыялогу паміж цывілізацыямі ў сучасным свеце.
Сярод іншага, сёння прапануецца пачытаць кнігу іншамоўнага аўтара ці паслухаць музыку замежнага кампазітара.