Сёння пачнуць выдаваць дазволы на малы памежны рух з Латвіяй

Нагадаем, што жыхары шэрагу раёнаў Беларусі і Латвіі будуць наведваць памежныя тэрыторыі без візаў — толькі па дазволах на мясцовае памежнае перамяшчэнне.

Як раней паведамляла БЕЛТА, у спісах жыхароў памежных тэрыторый Віцебскай вобласці, якія пажадалі скарыстацца магчымасцю спрошчанага пераходу мяжы, налічваецца каля 200 чалавек. У латвійскім спісе каля 4 тысяч чалавек. Ён большы, паколькі ў памежнай зоне знаходзяцца буйныя гарады Даўгаўпілс і Краслава.

Кожныя тры месяцы спісы будуць абнаўляцца.