Сёння пачынаецца разгляд яшчэ адной справы аб масавых беспарадках
Святаслава Барановіча абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках.
Справа будзе разглядацца ў судзе Маскоўскага раёна сталіцы. 29 жніўня суд выпусціў яго пад падпіску аб нявыездзе. Пад вартай Святаслаў Баранавіч утрымліваўся з 15 чэрвеня. Абвінавачанаму 25 гадоў, ён працуе ў Мінску будаўніком.