Сёння сустракаюцца "Гомель" і БАТЭ, матч пакажуць у запісе

Найбольшая ўвага да матча "Гомель"БАТЭ (пачатак а 19-й гадзіне). Тэлеканал "Беларусь-2" пакажа яго ў запісе, пачатак у 21.10. Прычына — выступы на тэлеканале ад 19-й да 20-й кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

У іншых матчах сустракаюцца салігорскі "Шахцёр" і "Брэст" (пачатак а 17-й), мінскае "Дынама" і гродзенскі "Нёман" (на стадыёне "Дынама-Юні", пачатак а 17-й).

Два паядынкі адбыліся ўчора. У Мазыры "Славія" згуляла ўнічыю 1:1 з наваполацкім "Нафтанам". У Жодзіне "Тарпеда-БелАЗ" і бабруйская "Белшына" таксама скончылі свой матч унічыю — 2:2.

Фота — pressball.by

На матч “Гомель” — “БАТЭ” завітаюць французскія журналісты


Футбалістаў вышэйшай лігі адправілі ў... школу (фота, відэа)