Сёння ў Беластоку адновіцца суд над Андрэем Жукаўцом

Андрэй Жукавец з’ехаў з Беларусі ў сакавіку 1999 году па палітычных матывах. За нявыплату буйнога крэдыту на яго была заведзеная крымінальная справа. Паводле словаў актывіста, прычынай гэтага стала апазіцыйная дзейнасць.

У Польшчы пераслед беларуса працягнуўся. Паліцыя зацікавілася Жукаўцом пасля афіцыйнага запыту беларускага боку. Яго амаль на тры месяцы змясцілі пад варту і вызвалілі толькі пасля ўмяшальніцтва Леха Качыньскага. Статусу палітычнага уцекача беларус так і не атрымаў. Таму можа быць выдадзены Беларусі.

Справа Жукаўца цягнецца ўжо больш за дзесяць гадоў. У Беластоку яе неаднаразова перанакіроўвалі з інстанцыі ў інстанцыю.