Сёння ў Гомелі пройдзе суд над Алесем Калітам
Былы старшыня "Моладзі БНФ" пакуль знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Згодна з матэрыяламі справы, ён "груба лаяўся і наладзіў бойку".
У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля 25 красавіка пройдзе суд над былым старшынёй "Моладзі БНФ" Алесем Калітам, які абвінавачваецца ў дробным хуліганстве, паведамляе БелаПАН.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Каліта быў затрыманы ў ноч на 24 красавіка, калі ехаў цераз Гомель на пахаванне свайго дзядулі.
Актывіст служыў у той жа вайсковай часці, што і мяркуемы выканаўца тэракта ў мінскім метро 11 красавіка. Некаторыя апазіцыйныя актывісты лічаць, што яго затрыманне не выпадковае — праваахоўныя органы хочуць праверыць маладога чалавека ў сувязі з расследаваннем справы аб выбуху ў метро.