Сербскі пажыральнік металу падавіўся роварнай педаллю

Але цяпер ён вырашыў адмовіцца ад сваёй дыеты. Да такога рашэння 80-гадовы серб прыйшоў пасля таго, як падавіўся роварнай педаллю, піша выданне Lenta.ru.

Нядаўна Црнагорац паспрачаўся са сваімі сябрамі, што здолее з'есці свой ровар за тры дні. Аднак калі справа дайшла да педаляў, у пенсіянера здарыўся прыступ задушша — дэталь трапіла яму ў горла, і яго завезлі ў бліжэйшую лякарню. Дактары дасталі са стрававальнай сістэмы пенсіянера каля двух кілаграмаў металічных прадметаў, у тым ліку два залатыя пярсцёнкі.

Пенсіянер кажа, што пачаў есці неядомыя прадметы, калі адзін з яго знаёмых параіў змагацца з пякоткай пры дапамозе паядання пяску. Црнагорац мяркуе, што за 20 гадоў ён з'еў амаль 25 тысяч лямпачак, 12 тысяч відэльцаў, каля 6 тысяч вінілавых кружэлак, 2600 талерак і 2000 лыжак.