Спецназ з аўтаматамі праз вокны захапіў кватэру ў Серабранцы (фота)

Пра гэта піша nn.by са спасылкай на жыхар мінскага раёна Серабранка. Паведамляецца, што да дома падбеглі хлопцы ў невядомай форме, масках і бронекамізэльках, з пісталетамі і аўтаматамі. З крыкамі яны выбілі два акны і заскочылі ў кватэру.

Потым нападнікі вылезлі таксама праз вокны, забралі лесвіцу і некуды спакойна сышлі.

Фота — nn.by