Справу арганізатара Народнага сходу ў Магілёве перакваліфікавалі

Пра гэта стала вядома сёння ў міліцыі. Туды магілёўскага актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі выклікалі позвай да маёра Цецярукова.

Нагадаем, што пасля правядзення ў Магілёве Народнага сходу 8 кастрычніка на Шанцава склалі пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне. Яго вінавацілі ў парушэнні закона аб правядзенні мясцовых і рэспубліканскіх сходаў.

Дата разгляду новай справы ў судзе дагэтуль невядомая.