Стаў вядомы склад дывізіёна мінскага "Дынама" ў КХЛ
Каманда згуляе ў наступным сезоне Кантынентальнай хакейнай лігі ў дывізіёне Тарасава.
Разам з беларускай камандай туды трапілі "Атлант", "Лакаматыў", "Северсталь", "Тарпеда", "Спартак" і ЦСКА.
Аднак склад дывізіёну не мае вялікага значэння. Каманды проста згуляюць у 2 колы, правёўшы ў суме 50 матчаў, пасля чаго адбудуцца яшчэ 2 паядынкі з загадзя абумоўленым супернікам. Мінскія дынамаўцы згуляюць з рыжскім аднаклубнікамі. У плэй-оф выйдзе па 8 лепшых каманд з кожнай канферэнцыі.