Сёння павінна быць прынята рашэнне пра час пачатку матчу БАТЭ — "ПСЖ"

Рашэнне пра час пачатку матчу 1/16 фіналу Лігі Еўропы БАТЭ —"ПСЖ" павінна быць прынята сёння, 15 лютага.

У Мінск прылятае дэлегат УЕФА, які "здзейсніць абыход стадыёна, азнаёміцца на месцы са складзенай сітуацыяй", паведамляе БелаПАН са спасылкай на барысаўскі клуб, які "просіць заўзятараў набрацца цярпення і не рабіць хуткіх высноў".

Нагадаем, у дзень гульні сіноптыкі абяцаюць да -15 і моцны вецер, таму парыжане просяць перанесці матч.

На матч БАТЭ — ПСЖ 1/16 Лігі Еўропы, які павінен прайсці 17 лютага на мінскім стадыёне "Дынама", прадалі толькі 4 тысячы квіткоў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў супрацоўнік прэс-службы барысаўскай каманды Андрэй Вашкевіч. Яшчэ каля паўтары тысячы квіткоў забраніраваныя для французскіх фанатаў, але колькі прыхільнікаў ПСЖ прыедзе ў Мінск, пакуль невядома.